Перапродаж квіткоў
Не можаш пайсьці на падзею? Нехта іншы з радасьцю возьме Твой квіток. Ты выстаўляеш яго за столькі, колькі сам заплаціў, і столькі ж вяртаецца да Цябе пасьля продажу. На цане квітка ніхто не зарабляе.
Хочаш перапрадаць квіток?
Каб бясьпечна выставіць квіток на перапродаж, хопіць чатырох простых крокаў.
Выберы квіток
Адкрый Мае квіткі у асабістым кабінэце і пазнач квіткі, якія хочаш перапрадаць.
Квіток выстаўляецца на продаж
Твой квіток зьяўляецца на старонцы падзеі як даступны для куплі — па цане, якую Ты за яго заплаціў.
Нехта купляе Твой квіток
Новы пакупнік аплачвае квіток праз наш сэрвіс. Табе нічога не трэба рабіць — усё адбываецца аўтаматычна.
Атрымліваеш вяртаньне
Сума, якую Ты заплаціў за квіток, вяртаецца на Твой рахунак тым самым спосабам аплаты — звычайна на працягу 5 працоўных дзён. Калі вяртаньне не пройдзе аўтаматычна, мы дамо Табе ведаць і зоймемся ім індывідуальна. Сэрвісны збор з першаснай пакупкі не вяртаецца.
Шукаеш квіток на распрададзеную падзею?
Правер, ці нехта выставіў свой квіток на перапродаж, — і купі яго бясьпечна.
Знайдзі прапанову
На старонцы падзеі праглядзі разьдзел Квіткі з перапродажу або пазначаныя месцы на пляне залі.
Аплаці квіток
Ты плаціш цану квітка разам з сэрвісным зборам. За сам квіток не заплаціш больш, чым заплаціў прадавец. На аплату маеш 15 хвілін з моманту дадаваньня квітка ў кошык.
Гатова!
Атрымліваеш новы квіток з унікальным QR-кодам. Стары квіток прадаўца назаўсёды анулюецца.
Чаму гэта бясьпечна?
Перапродаж квіткоў на Safe Tickets — празрысты і бясьпечны працэс для абодвух бакоў.
Цана не расьце
Квіток пераходзіць да наступнага чалавека за столькі, колькі за яго заплаціў прадавец, з улікам усіх зьніжак першаснай пакупкі. Прадавец нічога на гэтым не зарабляе, цана квітка не расьце.
Новы QR-код
Пакупнік атрымлівае зусім новы квіток з новым QR-кодам. Стары квіток адразу анулюецца.
Хуткае вяртаньне
Кошт квітка вяртаецца на рахунак прадаўца аўтаматычна — тым самым спосабам аплаты.
Ахова зьвестак
Зьвесткі прадаўца і пакупніка ніколі не раскрываюцца адзін аднаму. Усё праходзіць праз плятформу.
Без рызыкі
Калі да канца падзеі на квіток не знойдзецца пакупнік, ён аўтаматычна зноў становіцца сапраўдным, калі адскануеш яго на ўваходзе.
Сьпіс чаканьня
Падзея распрададзеная? Запішыся ў сьпіс чаканьня — мы паведамім Табе, калі зьявіцца квіток з перапродажу.
Умовы перапродажу
Падрабязнасьці — у Рэгуляміне перапродажу квіткоў.
Калі можна выставіць квіток?
- Квіток аплочаны і актыўны
- Падзея яшчэ не скончылася — выставіць квіток можна і падчас яе
- Арганізатар уключыў перапродаж або квіткі распрададзеныя
- Квіток не імянны
Важная інфармацыя
- Сэрвісны збор з першаснай пакупкі не вяртаецца
- Квіткі са століка (групавыя месцы) трэба выстаўляць разам
- Прапанову можна зьняць у любы момант, пакуль квіток не купілі і ніхто якраз яго не аплачвае
- Квіток, набыты праз перапродаж, можна перапрадаць зноў
Частыя пытаньні
Што адбываецца з маім квітком пасьля выстаўленьня на перапродаж?
З моманту выстаўленьня Твой квіток часова анулюецца — ён не дае права ўваходу на падзею. Калі нехта яго купіць, атрымаеш вяртаньне. Калі не, квіток аўтаматычна зноў становіцца сапраўдным, калі адскануеш яго на ўваходзе, хоць бы ў апошні дзень падзеі.
Колькі грошай я атрымаю за прададзены квіток?
Да Цябе вяртаецца столькі, колькі Ты фактычна заплаціў: цана квітка пасьля зьніжак, без сэрвіснага збору, плюс кошт актыўных харчовых ваўчараў, прывязаных да квітка. Сэрвісны збор з першаснай пакупкі не вяртаецца. Калі квіток быў бясплатны або са зьніжкай 100% і пры ім няма актыўных ваўчараў, вяртаньне не прадугледжана.
Колькі часу мае пакупнік на аплату квітка?
Пакупнік мае 15 хвілін на аплату з моманту дадаваньня квітка ў кошык. Калі за гэты час ён не заплаціць, замова аўтаматычна скасоўваецца, а квіток вяртаецца ў прапанову перапродажу праз 30 хвілін ад рэзэрвацыі.
Ці магу я зьняць квіток з перапродажу?
Так, у любы момант, пакуль квіток не купілі. Выключэньне адно: калі пакупнік якраз аплачвае рэзэрвацыю, прапанова на гэты час заблякаваная. Калі ён не заплаціць, яна вяртаецца ў продаж, і Ты зноў можаш яе зьняць. Зьняцьце з перапродажу вяртае квітку поўную сапраўднасьць.
Ці атрымлівае пакупнік такі самы квіток, як арыгінальны?
Пакупнік атрымлівае новы квіток з новым унікальным QR-кодам — на тое самае месца і тую самую падзею. Арыгінальны квіток прадаўца назаўсёды анулюецца, што выключае падвойнае выкарыстаньне.
Ці магу я перапрадаць квіток, набыты праз перапродаж?
Так. Квіток, набыты праз перапродаж, лічыцца такім самым, як любы іншы, — можаш зноў выставіць яго на перапродаж на тых самых умовах.